У БНТУ будуць навучаць спецыялістаў па крыптавалютах

У БНТУ будуць навучаць спецыялістаў па крыптавалютах

Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт запусціў праграму перападрыхтоўкі па спецыялізацыі “Крыптавалюты і дэрыватывы”. Слухачы адпаведнага курса пачнуць навучацца ў сакавіку 2018 года, паведамляе dev.by.

Гэты кірунак адкрываецца ў межах спецыяльнасці “Аперацыі з каштоўныя паперамі” і будзе навучаць працы з сучаснымі крыптавалютамі і традыцыйнымі інвестыцыйнымі інструментамі.

Навучанне будзе завочным ці завочна-дыстанцыйным. Адбіраюць на праграму паводле сумоўя сярод спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і студэнтаў старэйшых курсаў ВНУ. Тэрмін навучання — 1 год і 8 месяцаў.

Днямі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт “Аб развіцці лічбавай эканомікі”. Дакумент сярод іншага легалізуе крыптавалюты, якія можна будзе набываць і абменьваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі