У беспрацоўнай мінчанкі знайшлі амаль паўкілаграма псіхатропаў

У беспрацоўнай мінчанкі знайшлі амаль паўкілаграма псіхатропаў

У беспрацоўнай мінчанкі знайшлі амаль паўкілаграма псіхатропнага рэчыва альфа-PVP. Як інфармуе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, здарэнне адбылося ўвечары 14 жніўня. У затрыманні ўдзельнічалі байцы зводнага атрада хуткага рэагавання МУС. Псіхатроп знаходзіўся ў кватэры жанчыны. Па факце незаконнага абароту псіхатропных рэчываў у яе адносінах распачалі крымінальную справу. Мінчанцы пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 13 гадоў з канфіскацыяй маёмасці альбо без канфіскацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі