Вы тут

У Берліне аўтамабіль тараніў браму канцылярыі Ангелы Меркель

На месцы здарэння / Reuters

25 лістапада ў Берліне легкавы аўтамабіль тараніў браму канцылярыі канцлера Германіі Ангелы Меркель. На ім было два надпісы: "Спыніце палітыку глабалізацыі" і "Праклятыя забойцы дзяцей і старых". Яны сведчаць пра тое, што акцыю арганізаваў антыглабаліст і праціўнік каранцінных мер, уведзеных у Германіі з-за пандэміі каранавіруса.

Аўтамабіль не прарваўся на тэрыторыю, яго кіроўцу затрымалі. На фота Reuters відаць, што мужчыну везлі ў інвалідным вазку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.