У Беразіно пасля хатніх родаў памерла маці і двое дзяцей

У Беразіно пасля хатніх родаў памерла маці і двое дзяцей

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці праводзіць праверку па факце смерці двух нованароджаных дзяцей і іх маці ў горадзе Беразіно.

29-гадовую жыхарку Беразіно шпіталізавалі з крывацёкам у рэанімацыю раённай лякарні ўвечары 28 верасня. Жанчыну ў цяжкім стане знайшла сваячка і выклікала хуткую дапамогу. Жанчына адмаўлялася ад шпіталізацыі, аднак лекары прымусова даставілі яе ў лякарню.

Дактары выявілі, што жанчына нядаўна нарадзіла. Праз некалькі гадзін яна памерла ў лякарні.

Следча-аператыўная група, якая выбыла на месца жыхарства парадзіхі, знайшла ў ванным пакоі кватэры дзвюх нованароджаных дзяўчынак без прыкмет жыцця.

Выявілася, што жанчына хавала сваю цяжарнасць і не станавілася на ўлік. Не звяртаючыся да медыкаў, яна дома нарадзіла дзвюх дзяўчынак. Пражывала жанчына сумесна з мужам і шасцігадовым сынам.

Следства прызначыла шэраг судова-медыцынскіх даследаванняў па высвятленні прычыны смерці жанчыны, яе нованароджаных дзяцей, а таксама ці былі яны даношаныя і жыванароджаныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі