Вы тут

У Белавежскую пушчу шукаюць Дзеда Мароза — абяцаюць інтэрнат

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы адкрыта круглы год​ / npbp.by

У Нацыянальным парку "Белавежская пушча" адкрыта вакансія Дзеда Мароза. Адпаведная аб'ява з'явілася на сайце парку.

Гэтую пасаду гатовыя даверыць мужчыну з сярэдне спецыяльнай або вышэйшай адукацыяй. Патрэбны стаж па спецыяльнасці — не менш за два гады.

Прэтэндэнтаў спакушаюць заробкам ад 1000 рублёў і абяцаюць інтэрнат.

Работнікі культуры — а Дзеда Мароза шукаюць на пазіцыю "культуролаг" — традыцыйна застаюцца аднымі з самых нізкааплатных работнікаў у Беларусі. Зрэшты прапановы па зарплаце на дзве другія вакансіі ў Нацыянальным парку яшчэ больш сціплыя: рабочаму па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў гатовыя прапанаваць 600 рублёў, майстру цэха па перапрацоўкі драўніны — 800 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.