У беларускім войску спалохаліся чарнаскурага хлопца, які служыў у Іраку

У беларускае войска не прызвалі жаўнера, які ваяваў у Іраку. Чарнаскуры грамадзянін нашай краіны быў згодны служыць, але выявілася, што ён ужо паспеў прайсці службу ў замежным войску — арміі Злучаных Штатаў Амерыкі.

Туды хлопец патрапіў пасля заканчэння школы, калі па турыстычнай візе прыехаў у ЗША. Пасля спецыяльнай падрыхтоўкі ён патрапіў у Ірак.

У Міністэрстве абароны Беларусі тлумачаць гэтую сітуацыю тым, што грамадзяне, якія праходзілі службу ва ўзброеных сілах іншых дзяржаваў, не падлягаюць прызыву ў беларускае войска.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі