Вы тут

У Беларусі з'явіліся новыя генералы КДБ

Генеральскія пагоны / БЕЛТА

У Беларусі з'явіліся новыя генералы. У панядзелак у Палацы Незалежансці генеральскія пагоны ўручаў Аляксандр Лукашэнка. Як паведамляе БЕЛТА, генерал-маёрам стаў Віктар Гулевіч, камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, Юрый Назаранка, намеснік міністра ўнутраных спраў і камандуючы ўнутранымі войскамі. Генральскія пагоны атрымалі начальнік упраўлення КДБ па Віцебскай вобласці Алег Сталярчук, начальнік упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці Дзмітрый Равуцкі і начальнік Інстытута памежнай службы Сяргей Жылінскі.

Генерал-маёрам юстыцыі стаў Алег Шандаровіч, начальнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці. А начальнік Гомельскай мытні Фелікс Яшкоў стаў дзяржаўным дарадцам мытнай службы III рангу.

"У Беларусі камандзіраў такога ўзроўню няшмат, і атрыманне гэтага звання з'яўляецца публічным прызнаннем заслуг чалавека, які абраў сваім лёсам цяжкую прафесію Радзіму абараняць", цытуе словы Лукашэнкі sb.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.