У Беларусі зноў выраслі курсы долара і еўра

У Беларусі зноў выраслі курсы долара і еўра

У чацвер, 3 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Як і напярэдадні, курс долара ЗША вырас — з 1,9512 да 1,9568, курс еўра таксама вырас — з 2,3100 да 2,3169. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2225 беларускага (у сераду — 3,2205).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,15%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 2 жніўня, у Беларусі курс долара вырас з 1,9401 да 1,9512 беларускага рубля, вырас і курс еўра — з 2,2924 да 2,3100 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі