2 жніўня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

2 жніўня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

У сераду, 2 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас — з 1,9401 да 1,9512 беларускага рубля, вырас і курс еўра — з 2,2924 да 2,3100. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2205 беларускага (у аўторак — 3,2406).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у аўторак, 1 жніўня, долар ЗША знізіўся — з 1,9442 да 1,9401, курс еўра вырас — з 2,2816 да 2,2924.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі