Вы тут

У Беларусі зноў падаражэе аўтамабільнае паліва

Аўтамабільнае паліва зноў даражэе на 2 капейкі / З архіву Еўрарадыё

У Беларусі зноў падаражэе аўтамабільнае паліва. З аўторка на традыцыйныя 2 капейкі, паведамляе прэс-служба "Белнафтахіма".

Ад 14 чэрвеня цэны за літр паліва будуць такія:

АІ-92 — 2,32 рубля;

АІ-95 — 2,42 рубля;

АІ-98 – 2,64 рубля;

дызельнае паліва — 2,42 рубля.

З пачатку года гэта ўжо 16-е павышэнне цэн на паліва ў нашай краіне. Папярэдняе было 7 чэрвеня.

"Белнафтахім" чарговае падаражанне ніяк не тлумачыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.