У Беларусі змяніліся ўмовы здачы іспыту на права кіравання аўтамабілем

У Беларусі з 6 снежня змяніліся ўмовы здачы іспыту на права кіравання аўтамабілем. Цяпер час руху на выпрабавальным маршруце для кожнага, хто здае іспыт, складзе не менш за 20 хвілін. Праўда, яго могуць скончыць датэрмінова, калі прэтэндэнт выявіцца не падрыхтаваным. Гэтая і іншыя нормы закладзеныя ў пастанове Міністэрства ўнутраных справаў.

Паведамляецца, што ўсе змены ўнесеныя з улікам аналізу ўзроўню падрыхтоўкі маладых кіроўцаў і накіраваныя на праверку найперш практычных навыкаў, здольнасці арыентавацца, кіраваць аўтамабілем у рэальнай абстаноўцы.

Пры гэтым акцэнт зроблены на самыя важныя элементы кіравання, ад якіх непасрэдна залежыць забеспячэнне бяспекі дарожнага руху.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі