У Беларусі збіраюцца павысіць пошліну на ўвоз аўтамабіляў
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі прапаноўвае павысіць увазныя мытныя пошліны на аўтамабілі.
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта Уладзімір Гошын. Паводле яго слоў, мытнікі рыхтуюць прапанову ў Савет міністраў аб павышэнні пошліны з 1 ліпеня на 5 еўрацэнтаў.
На думку Гошына, у выніку паступленні ў дзяржаўны бюджэт павялічацца прыкладна на 20 мільёнаў еўра.
Уладзімір Гошын удакладніў, што ў прапановах мытнага камітэта няма дыферэнцыяцыі павышэння мытных пошлін у залежнасці ад года выпуску, литража аўтамабіля і іншых характарыстык.
Такім чынам, пошліна на ўвоз аўтамабіля з рухавіком працоўным аб'ёмам 1,6 літра можа падаражэць на 80 еўра, 1,8 літра — на 90 еўра, 2 літра — на 100 еўра.
“Інтэрфакс”