У Беларусі зацвердзілі парадак папярэдняй ідэнтыфікацыі каментатараў у інтэрнэце

У Беларусі зацвердзілі парадак папярэдняй ідэнтыфікацыі каментатараў у інтэрнэце

У Беларусі зацвердзілі парадак папярэдняй ідэнтыфікацыі каментатараў на сайтах. Апублікавана адпаведная пастанова Савета міністраў (№ 850 ад 23 лістапада 2018 года). У ёй адзначаецца, што "папярэдняя ідэнтыфікацыя карыстальніка здзяйсняецца пры рэгістрацыі ім уліковага запісу на інтэрнэт-рэсурсе шляхам заключэння карыстальніцкага пагаднення". Уладальнік інтэрнэт-рэсурса будзе адказваць за адпаведнасць гэтага дакумента заканадаўству. У ім утрымлівацца інфармацыя пра недапушчальнасць размяшчэння матэрыялаў, у якіх ёсць звесткі, забароненыя для распаўсюду ў Беларусі.

Актывацыя ўліковага запісу будзе адбывацца праз адпраўку ў СМС-паведамленні кода актывацыі. СМС дашлюць на нумар мабільнага тэлефона, пазначанага ў пагадненні. Далей карыстальніку, каб пакінуць каментар, трэба будзе ўвесці лагін і пароль. На кожным сайце на адзін нумар можна будзе зарэгістраваць толькі адзін уліковы запіс.

Згаданае пагадненне карыстальнік можа скасаваць у аднабаковым парадку ў любы час. Як і ўладальнік інтэрнэт-рэсурса — калі з дапамогай "упаўнаважаных дзяржаўных органаў" даведаецца, што інфармацыя, прадастаўленая карыстальнікам пры рэгістрацыі, не адпавядае рэчаіснасці. Звесткі пра актыўнасць карыстальніка на сайце, яго персанальныя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу года пасля скасавання пагаднення. І калі праваахоўнікі іх запатрабуюць, уладальнік сайта абавязаны прадаставіць дадзеныя.

Абавязковая ідэнтыфікацыя асоб, якія змяшчаюць свае матэрыялы на сайтах, каментуюць матэрыялы, удзельнічаюць у форумах — новаўвядзенні, што трапілі ў абноўлены закон "Аб СМІ". Папраўкі пачнуць дзейнічаць са снежня.

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 26.11:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі