Вы тут

У Беларусі за суткі выявілі амаль 1,7 тысячы выпадкаў COVID-19

Каранавірус у Беларусі / TUT.by

Міністэрства аховы здароўя апублікавала статыстыку захворвання каранавірусам у Беларусі па дадзеных на 28 лістапада.

Паводле дадзеных Мінздароўя, за суткі выяўленыя 1691 новых выпадкаў COVID-19. За суткі памерла сем пацыентаў.

Усяго ў Беларусі з пачатку пандэміі выявілі 133 324 выпадкі каранавіруса, ачунялі і выпісаны ўжо амаль 111,5 тысяч чалавек. Агульная колькасць смерцяў, як заяўляе Міністэрства аховы здароўя, складае 1143.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.