Статыстыка па COVID-19: Мінздароўя Беларусі недзе "згубіла" 353 пацыентаў?

Статыстыка па COVID-19: Мінздароўя Беларусі недзе "згубіла" 353 пацыентаў?

У Беларусі за суткі памерлі 8 чалавек з COVID-19 (напярэдадні было +7). Агульная колькасць ахвяр за ўвесь перыяд — 1166 чалавек, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Мінздароўя нарэшце пачало само падлічваць, колькі ў нашай краіне новых выпадкаў COVID-19 за апошнія суткі, і колькі пацыентаў паправіліся.

Зарэгістраваны 1572 новыя выпадкі заражэння (у папярэднія суткі было +1639). Агулам у нашай краіне ўжо 138 219 выпадкаў каранавіруса.

За апошнія суткі з бальніц выпісаны 893 пацыенты (напярэдадні было +959), на сённяшні дзень ужо ачунялі 115 587 чалавек, паведамляе Мінздароўя. Але ж розніца паміж учорашняй і сённяшняй лічбай — 1246 пацыентаў, а не 893, як сцвярджаецца ў сённяшнім выпуску статыстыкі! Адпаведна, Мінздароўя недзе "згубіла" 353 пацыентаў. Яны быццам бы паправіліся, але не былі выпісаныя з лякарняў.

Праведзена 3 млн 279 тысяч 137 тэстаў на каранавірус. За апошнія суткі — 9561 (напярэдадні — 16,4 тысячы).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі