Вы тут

У Беларусі за суткі 1621 выпадак COVID-19 — новы антырэкорд

У бальніцы / @minzdravbelarus

У Беларусі за суткі 1621 новы выпадак COVID-19, паведамляе 27 лістапада прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Гэта новы антырэкорд. Напярэдадні былі 1563 новыя выпадкі заражэння, а раней — +1496. За ўвесь перыяд зарэгістраваны 131 633 выпадкі заражэння.

Памерлі яшчэ 8 чалавек (напярэдадні было 9 памерлых), колькасць ахвяр дасягнула 1136.

Ачунялі 110 152 чалавекі, за апошнія суткі — 1383 (у папярэднія дні было +1317 і +1617).

Ужо зроблена 3 млн 188 тысяч 876 тэстаў на каранавірус, за апошнія суткі — +30 524 (напярэдадні — 30,1 тысячы).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.