Вы тут

У Беларусі з COVID-19 каля 500 цяжарных і жанчын, якія сталі маці

pixabay.com

У Беларусі з COVID-19 каля 500 цяжарных і жанчын, якія сталі маці. Пра гэта распавяла галоўны спецыяліст аддзела меддапамогі маці і дзецям Мінаховы здароўя Людміла Кеда. Паводле яе слоў, сярод іх цяжкіх выпадкаў хваробы не было. "Прыкладна ў 20-30% пацыентак выявілі каранавірусныя пнеўманіі, але не цяжкія", цытуе яе словы minsknews.by.

Усе дзеці, якія нарадзіліся ў жанчын з COVID-19, здаровыя, сцвярджае прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя. Пра тое, што ў беларусак, заражаных каранавірусам, нараджаюцца здаровыя дзеці, паведамлялася яшчэ ў красавіку.

На 9 ліпеня колькасць выпадкаў COVID-19 у Беларусі складае 64 411 (+187), памерлі 449 чалавек (+6).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.