У Беларусі з 1 траўня падаражаюць некаторыя віды цыгарэт

У Беларусі з 1 траўня падаражаюць некаторыя віды цыгарэт

У Беларусі з 1 траўня падаражаюць некаторыя віды цыгарэт. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства па падатках і зборах, падаражанне закране прадукцыю Гродзенскай тытунёвай фабрыкі “Нёман” і прадукцыі прадпрыемства “Тытунь-Інвест”. З гродзенскіх цыгарэт на 5 капеек падымецца кошт Pall Mall і Rothmans.

З прадукцыі “Тытунь-Інвест” даражэюць на 3 капейкі цыгарэты LD, некаторыя віды Monte Carlo і Camel. На 5 капеек падаражаюць Camel Compact Activate Yellow. На 12 капеек патаннеюць цыгарэты Camel Black, якія з 1 красавіка падаражалі на 20 капеек.

Вядома, што падаражаюць Winston Blue&Green. На 5 капеек падымецца цана на Rothmans Demi Blue і Rothmans Demi Silver.

У Беларусі з 1 траўня падаражаюць некаторыя віды цыгарэт
Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі