У Беларусі выраслі інфляцыйныя чаканні, канстатуе Нацбанк

Інфляцыя / Инфляция / Еўрарадыё

Расце ўнутраны попыт, і гэта стымулюе інфляцыю, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі выраслі інфляцыйныя чаканні. Да такой высновы прыйшлі ў Нацыянальным банку па выніках апытання. Дадзеныя прыведзены ў дакладзе першага намесніка старшыні праўлення банка Сяргея Калечыца. Калі ў чэрвені 2023 года рэспандэнты на пытанне аб магчымай гадавой інфляцыі называлі лічбу ў 10,9%, то ў снежні — ужо 11,5%.

У Беларусі расце ўнутраны попыт, і гэта стымулюе інфляцыю, зазначыў у сваім дакладзе Калечыц. Паводле ацэнкі Нацбанка, у снежні ўнутраны попыт забяспечыў прырост інфляцыі на 0, 6 п.п. Па выніках мінулага года, нагадаем, інфляцыя склала 5,8 працэнта.

У Нацбанку гавораць аб рызыках назапашвання макраэканамічных дысбалансаў, якія ў перспектыве "могуць праявіцца праз узмацненне ціску на валютны рынак і курс беларускага рубля, павышаны попыт на спажывецкім рынку, раскручванне інфляцыйна-дэвальвацыйнай спіралі, пагаршэнне паказчыкаў устойлівасці банкаўскага сектара". У Нацбанку ўжо пачалі прымяняць меры антыінфляцыйнага характару і пры неабходнасці, запэўніваюць, гатовы задзейнічаць дадатковыя інструменты.

Нагадаем, раней аб узмацненні інфляцыйнага ціску ў Беларусі гаварылі і ў Еўразійскім банку развіцця. Сярод прычын паскоранай інфляцыі называлі рост унутранага попыту, а таксама высокую інфляцыю ў Расіі, якая з'яўляецца ключавым гандлёвым партнёрам РБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі