У Беларусі вырасла колькасць дзяцей, чыіх бацькоў пазбавілі бацькоўскіх правоў

Дзіця, фота носіць ілюстрацыйны характар

Дзіця, фота носіць ілюстрацыйны характар / pixabay.com

У 2022 годзе ў Беларусі вырасла колькасць бацькоў, пазбаўленых бацькоўскіх правоў, і колькасць дзяцей, якія засталіся без сем'яў. Прычым у апошнія гады колькасць дзяцей, чыіх бацькоў пазбавілі бацькоўскіх правоў, стабільна скарачалася, з 3298 у 2018-м да менш за тры тысячы ў 2021-м. На гэта звярнуў увагу рэсурс "Зеркало". А ў 2022-м іх колькасць стала 3304.

Летась суды краіны пазбавілі бацькоўскіх правоў 2705 бацькоў. З іх 38% — гэта жанчыны (1028 чалавек) і 62% — мужчыны (1 677). Аднавіцца ў правах здолелі 118 чалавек. У 444 выпадках рашэнне аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў выносілася ў дачыненні да абаіх бацькоў.

"Па-ранейшаму найбольшую колькасць дзяцей, бацькі якіх пазбаўленыя летась бацькоўскіх правоў, склалі дзеці ва ўзросце ад 7 да 10 гадоў", — адзначылі ў Вярхоўным судзе.

Нагадаем, напярэдадні суд у Слуцку вынес прысуд бацькам, якія жорстка забілі свайго трохгадовага сына. Забойцы былі шматдзетнымі бацькамі. Бацьку дзіцяці прысудзілі да расстрэлу, маці — да 25 гадоў калоніі строгага рэжыму. На наступным тыдні ў судзе будзе разглядацца пытанне аб пазбаўленні іх бацькоўскіх правоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі