У Беларусі вырас узровень злачыннасці — МУС

Мінская міліцыя сочыць за вуліцамі / minsknews.by
Мінская міліцыя сочыць за вуліцамі / minsknews.by

У Беларусі ў 2022 годзе вырас узровень злачыннасці, піша @pozirkonline са спасылкай на даныя МУС. За год зафіксавалі 952 злачынствы на 100 тысяч насельніцтва. У 2021-м было 935 злачынстваў (1009 — у 2020-м, 932 — у 2019-м, 882 — у 2018-м). Атрымліваецца, што ўзровень злачыннасці вырас на 1,8%.

Сцвярджаецца, што прычынай стала павелічэнне выпадкаў махлярства ў дачыненні да пенсіянераў, якіх падманным шляхам прымушалі перадаць зламыснікам грошы.

У 2022-м зафіксавана менш злачынстваў у грамадскіх месцах і сельскай мясцовасці. Таксама знізілася колькасць учыненых там забойстваў, рабаванняў, фактаў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

У Беларусі вырас узровень злачыннасці — МУС
t.me/uvd_vitebsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі