Вы тут

У Беларусі тэлеграм-канал медыкаў "Белые халаты" прызнаны экстрэмісцкім

Сотні тэлеграм-каналаў у Беларусі ўжо прызнаныя "экстрэмісцкімі" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Беларусі тэлеграм-канал медыкаў "Белые халаты" прызнаны экстрэмісцкім. Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска па матэрыялах, атрыманых з ГУБАЗіК МУС. Экстрэмісцкім прызнаны і чат згаданага тг-канала.

Тэлеграм-канал "Белыя халаты" з'явіўся ў канцы лета мінулага года на фоне мірных пратэстаў. У іх у той час актыўна ўдзельнічалі медыкі. У тг-канале змяшчалася інфармацыя пра вулічныя акцыі, затрыманні, звальненні работнікаў медыцынскай сферы і ўвогуле пра сітуацыю ў ёй.

У Беларусі прызнаныя “экстрэмісцкімі” больш за дзве сотні тг-каналаў і чатаў. Беларускае заканадаўства не забараняе іх чытаць, але МУС папярэджвае пра адказнасць за распаўсюд інфармацыі, якую яны змяшчаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.