У Беларусі таваразварот у інтэрнэце павялічыўся ў 20 разоў

У Беларусі таваразварот у інтэрнэце павялічыўся ў 20 разоў

Пакупкі ў інтэрнэце робяць 44% жыхароў Беларусі. За апошняе дзесяцігоддзе таваразварот у Сеціве павялічыўся больш чым у 20 разоў. Пра гэта заявіла намесніца ўпраўлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ірына Барышнікава. Паводле яе слоў, на першым месцы — бытавая тэхніка, далей — адзенне, абутак, спартовыя тавары, аўтазапчасткі. Хутка расце попыт на тавары для дзяцей. У беларусаў усё большай папулярнасцю карыстаецца пакупка праз інтэрнэт прадуктаў харчавання, летась яны склалі амаль пятую частку ад усяго аб’ёму купленага, інфармуе Радыё Свабода.

Адзначым, што акрамя беларускіх інтэрнэт-крамаў папулярнасцю карыстаюцца кітайскія (21% ад усіх пакупак) і расійскія (11%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі