У Беларусі скарачаецца колькасць занятых у эканоміцы
![За студзень колькасць занятых у беларускай эканоміцы скарацілася яшчэ на 11 тысяч чалавек, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/job_13_03_1.jpg.webp?itok=Ro6iPFfD)
За студзень колькасць занятых у беларускай эканоміцы скарацілася яшчэ на 11 тысяч чалавек, ілюстрацыйнае фота / Sputnik
Колькасць беларусаў, якія працуюць, працягвае скарачацца, за студзень эканоміка страціла яшчэ 11 тысяч работнікаў. На гэта звярнуў увагу рэсурс "Вашы грошы". Урад спрабуе спыніць адток кадраў з эканомікі, але пакуль беспаспяхова. У новай канцэпцыі міграцыйнай палітыкі на 2024-28 нават намецілі распрацаваць дадатковыя меры "па стымуляванні вяртання беларускіх грамадзян, якія выехалі на працу за межы Рэспублікі Беларусь".
У студзені 2023 года ў эканоміцы краіны было занята 4 мільёны 129 тысяч чалавек. Адначасова ў Беларусі фіксуецца рэкордна нізкае беспрацоўе. Размова ідзе не толькі пра колькасць зарэгістраваных як беспрацоўныя. Але і аб паказчыку, які разлічваецца па міжнароднай метадалогіі.
На зніжэнне колькасці занятых у эканоміцы ўплываюць не толькі дэмаграфія і ад'езд спецыялістаў за мяжу, адзначае рэсурс. Але і асаблівасці беларускага рынку працы — неэфектыўная кадравая палітыка і параўнальна нізкія заробкі.
![В Беларуси сокращается число занятых в экономике](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/trud_13_03.jpg.webp?itok=YkRslPJu)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.