У Беларусі штогод 100 нырцоў атрымліваюць цяжкія траўмы пазваночніка

У Беларусі штогод 100 нырцоў атрымліваюць цяжкія траўмы пазваночніка

У Беларусі штогод болей за 100 нырцоў атрымліваюць цяжкія траўмы пазваночніка і спіннага мозгу. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на кіраўніка рэспубліканскага спінальнага цэнтра, загадчыка нейрахірургічным аддзяленнем №1 РНПЦ траўматалогіі і артапедыі доктара медыцынскіх навук Сяргея Макарэвіча.

Спецыяліст адзначае, што такія праблемы здараюцца у 30-40% аматараў скокнуць у ваду ў стане алкагольнага ап’янення. Цяжкія пашкоджанні атрымліваюць да 25-40% нырцоў, прычым у іх можа даходзіць да поўнай знерухомленасці і немагчымасці самастойна дыхаць.

На аперацыйны стол нейрахірурга звычайна трапляюць купальшчыкі, якія нырцавалі ў незнаёмым месцы, не вывучыўшы дно і глыбіню вадаёму. Часцей яны б’юцца галавой аб дно, камяні і карагі. Здараецца, што атрымаўшы пашкоджанне, людзі не могуць самастойна выплысці і гінуць ад утаплення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі