У Беларусі рыхтуецца новы закон аб аўтарскім праве

У Беларусі рыхтуецца новы закон аб аўтарскім праве. Яго праектам займаецца Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіі і падуладны яму Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.

Пра гэта Еўрарадыё распавяла начальніца прававога аддзела Міністэрства інфармацыі Лілія Богдан.

Лілія Богдан: “Камітэт па навуцы і тэхналогіях зараз працуе над праектам новага закона аб аўтарскіх правах.”

Плануецца, што новы закон падоўжыць тэрмін дзеяння аўтарскага права з 50 да 70 гадоў, як гэта адбылося ў Расіі і ва Ўкраіне. А вось бібліятэкі атрымаюць больш магчымасцяў для выкарыстання матэрыялаў у сваіх лакальных сетках і электронных зборах.

Больш на тэму закона аб аўтарскіх правах і яго парушэннях чытайце неўзабаве ў нашым рэпартажы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі