У Беларусі рыхтуецца нарада з удзелам IT-супольнасці

У Беларусі рыхтуецца нарада з удзелам IT-супольнасці

У Беларусі рыхтуецца нарада з удзелам IT-супольнасці. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын. У аўторак ён удзельнічаў у нарадзе з удзелам кіраўніка дзяржавы, прысвечанай сітуацыі ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Па словах Турчына, былі абмеркаваныя пытанні цэнавой палітыкі (у тым ліку кошту паслуг для насельніцтва) і магчымых інвестыцый.

"Мы ўсе рыхтуемся да нарады з удзелам нашай ІТ-супольнасці, цытуе словы Аляксандра Турчына БЕЛТА. — Мы таксама вельмі вялікую ўвагу гэтаму надаем".

Можна меркаваць, што ў такой нарадзе прыме ўдзел і Аляксандр Лукашэнка. У снежні 2017-га прадстаўнікі ІТ-супольнасці запрашаліся на нараду да кіраўніка дзяржавы, калі абмяркоўваўся праект дэкрэта "Аб развіцці лічбавай эканомікі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі