У Беларусі раскрылі схему ўвозу і продажу ўжываных шын

У Беларусі раскрылі схему ўвозу і продажу ўжываных шын

У Беларусі раскрылі схему ўвозу і продажу ўжываных шын для грузавікоў. Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, яе арганізаваў індывідуальны прадпрымальнік з Пінска. З чэрвеня да лістапада 2019-га 51-гадовы мужчына незаконна ўвозіў у нашу краіну ўжываныя шыны з Польшчы і Германіі. А яны абмежаваны для ўвозу на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, адносяцца да катэгорыі небяспечных адходаў.

Увозіліся шыны пад выглядам колаў у зборы для грузавых аўтамабіляў. Ужо ў Беларусі, Расіі ці Казахстане шыны здымаліся з колаў і прадаваліся. Агульная сума ўвезенага з замежжа ацэнена на суму больш за 80 тысяч рублёў. Брэсцкія мытнікі забралі больш за 2 тысячы старых шын, звыш 65 тысяч еўра і залатыя зліткі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Кантрабанда". Па ёй у якасці падазраванага праходзіць 34-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі