У Беларусі прынялі прысягу прызваныя з запасу вайскоўцы

У Беларусі прынялі прысягу прызваныя з запасу вайскоўцы

У Беларусі прынялі прысягу прызваныя з запасу вайскоўцы, паведамляе Міністэрства абароны. Паводле інфармацыі ведамства, прызыў і даўкамплектаванне прайшло ў поўным аб’ёме і ў прызначаныя тэрміны. Мабілізацыйныя рэсурсы пастаўленыя ў 8-ю брыгаду радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны.

Гэты прызыў прайшоў у рамках другога этапу комплекснай праверкі гатоўнасці і здольнасці злучэнняў і вайсковых частак Узброеных сілаў выконваць задачы па прызначэнні. Далей з імі будуць праводзіць заняткі па прадметах баявой падрыхтоўкі.

Апроч таго, цяпер рыхтуюць месцы правядзення баявога зладжвання і вучэбна-матэрыяльнай базы да правядзення заняткаў. У 46-м арсенале ракет і боепрыпасаў працягваюць прыём ваеннаабавязаных, прызваных з запасу. З дзяржаўных органаў і арганізацыяў прынялі каля 20 адзінак транспартных сродкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі