У Беларусі прагрымела першая навальніца ў гэтым годзе

У Беларусі ўначы 23 лютага прайшла першая навальніца ў гэтым годзе. Як паведамілі ў рэспубліканскім Гідраметцэнтры навальніца пачалася а 3-й гадзіне ночы ў Мінску, і цягнулася да раніцы па Брэсцкай, Гомельскай і поўдню Мінскай абласцей, інфармуе “Інтэрфакс”.
Як адзначылі сіноптыкі, для Беларусі навальніца ў гэты час года даволі рэдкая з'ява. Адбылася яна ў сувязі з затокам цёплага паветра з Балтыкі. Там таксама паведамілі, што на 23 лютага ў Беларусі абвешчана штармавое папярэджанне. Па тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 20, а месцамі да 23 метраў за секунду.

Як паведамілі ў МНС, па стане на 8 гадзін раніцы з-за моцнага ветру былі пашкоджаныя больш за 7 кіламетраў ліній электраперадач. З-за гэтага адбылося адключэнне электрычнасці ў 265 населеных пунктах, у тым ліку ў 10 дзіцячых дашкольных установах, 11 школах, 39 сельскагаспадарчых будынках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі