У Беларусі працягваюць уводзіць забароны на наведванне лясоў

У Беларусі працягваюць уводзіць забароны на наведванне лясоў. Як паведамляе БелаПАН, робіцца гэта ў сувязі з высокім класам пажарнай небяспекі. Калінкавіцкі райвыканкам забараніў грамадзянам наведваць лясныя масівы ў раёне з 10 чэрвеня, у Хойніцкім раёне забарона на наведванне лясоў дзейнічае з 25 траўня.

Нагадаем, да асаблівага распараджэння забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў Пінскім, Брагінскім, Столінскім і Чэрыкаўскім раёнах. На працягу ўсяго пажаранебяспечнага перыяду закрыты ўваход у лясы Гомельскага раёна з той асаблівасцю, што забарона дзейнічае, калі клас пажарнай небяспекі павышаецца да чацвёртага і пятага. З-за павышанай пажарнай небяспекі забарону на наведванне лясоў увялі ўлады Мсціслаўскага, Касцюковіцкага, Бабруйскага раёнаў.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі