У Беларусі працуе больш за тысячу 80-гадовых пенсіянераў

Сярод тых пенсіянераў, якім больш за 80 гадоў, - жанчын на 209 чалавек больш за мужчын. Паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай засцярогі, у Беларусі сёння налічваецца прыкладна 2,5 млн. пенсіянераў, з іх кожны пяты працягвае працаваць. Спецыялісты адзначаюць штогадовы рост колькасці пенсіянераў, якія працуюць. Нагадаем, павышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі не плануецца.

Пра гэта ў пачатку студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай засцярогі Валяр'ян Кароль.

Паводле яго слоў, прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця прадугледжваюць павелічэнне долі пенсіянераў краіны, аднак крыніцы фінансавання пенсій знойдзеныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі