У Беларусі плануюць друкаваць ежу на 3D-друкарках

У Беларусі плануюць друкаваць ежу на 3D-друкарках

У Беларусі плануюць друкаваць ежу на 3D-друкарках. Над гэтым праектам працуюць супрацоўнікі Навукова-практычнага цэнтра па харчаванні Нацыянальнай акадэміі навук.

"Друкаваць можна не толькі пластыкам, не толькі металам, — кажа ў эфіры тэлеканала СТБ дырэктар Інстытута мяса-малочнай прадукцыі згаданага цэнтра Гардзей Гусакоў. — Мы прыходзім да высновы, і наогул гэта агульнасусветная практыка, што друкаваць можна і ежай. Што ўласна цяпер і адбываецца... Мы можам запраўляць [3D-друкарку] і адноўленымі мяснымі эмульсіямі. Ставім сабе задачу менавіта распрацоўку сумесяў, на якіх можна друкаваць".

Сярод планаў — выпуск беларускай вегетарыянскай каўбасы. Вызначаюцца прадпрыемствы, на якіх яна будзе вырабляцца. Праект мусіць быць рэалізаваны да 2023 года. Навукоўцы абяцаюць, што згаданая каўбаса не будзе саступаць звычайнай каўбасе паводле спажыўных і фізіка-хімічных уласцівасцяў.

У Беларусі плануюць друкаваць ежу на 3D-друкарках

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі