У Беларусі пазбавілі ліцэнзіі яшчэ дзясятак адвакатаў

Калектыў Мінюста РБ задаволены сваёй працай у 2022 годзе / t.me/minjust_by
Калектыў Мінюста РБ задаволены сваёй працай у 2022 годзе / t.me/minjust_by

У Беларусі з 28 снежня пазбавілі ліцэнзіі яшчэ дзясятак адвакатаў. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінюст. У яго паведамленні адзначаецца, што Андрэй Камісараў, Андрэй Невядоўскі і Ягор Папкоўскі пазбаўлены ліцэнзіі "ў сувязі з прымяненнем да адвакатаў дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з тэрытарыяльных калегій адвакатаў за здзяйсненне правін, несумяшчальных са званнем адваката (здзяйсненне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру)". Марыя Давыдчык, Сяргей Космач, Галіна Мамонька, Віктар Мацкевіч, Уладзімір Пыльчанка і Уладзімір Ягадзінскі пазбаўлены ліцэнзіі "ў сувязі з немагчымасцю выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў з-за недастатковай кваліфікацыі". З 11 студзеня спыняецца дзеянне ліцэнзіі Аляксандра Чырвы"у сувязі з выяўленым грубым парушэннем... заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, што выявілася ў здзяйсненні... ўчынка, несумяшчальнага са званнем адваката".

Віктар Мацкевіч абараняў палітвязня Сяргея Ціханоўскага. Пра тое, што яго пазбаўляюць ліцэнзіі, стала вядома яшчэ ў пачатку снежня. Тады ж стала вядома, што ў такой жа сітуацыі апынуўся Уладзімір Пыльчанка, які абараняў інтарэсы палітвязняў Марыі Калеснікавай і Эдуарда Бабарыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі