У Беларусі павышаюцца дзіцячыя дапамогі

У Беларусі павышаюцца дзіцячыя дапамогі

З 1 лютага ў Беларусі павышаюцца дзіцячыя дапамогі і шэраг іншых сацыяльных выплат. Гэта адбываецца ў сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму, інфармуе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Як вядома, бюджэт пражытковага мінімуму павысіўся на 3,5% і з наступнага месяца будзе складаць 239,87 рубля. Аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці ў нашай краіне будзе складаць 2398,7 рубля, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 3358,18 рубля.

Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей, якім няма трох гадоў, складзе амаль 120 рублёў. Падрабязная інфармацыя змешчана на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі