У Беларусі паднялі цэны на газ у балонах

Газ у балонах

Газ у балонах / borisovnews.by

У Беларусі вырас кошт звадкаванага газу для запраўкі газавых балонаў. Пра гэта паведамляе Міністэрства гандлю і антыманапольнага рэгулявання. Але з якога чысла і наколькі вырастуць тарыфы — у МАРГ не паведамляюць.

Пастанова аб павышэнні тарыфаў была прынятая 20 верасня 2023 года і ўступіць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання. Дакумент абнавіў цану за 1 кг звадкаванага газу для запраўкі газавых балонаў аб'ёмам 1 л (0,4 кг), 5 л (2,0 кг), 12 л (5,0 кг), 27 л (11,4 кг). Цяперашняе рашэнне не тычыцца цэн на газ у балонах ёмістасцю 50 літраў (21 кг).

МАРГ паведамляе, што падвышэнне цаны будзе "нязначным" і ажыццяўляецца "ў межах, якія не перавышаюць прагнозных параметраў інфляцыі на 2023 год". Яно абумоўленае "неабходнасцю кампенсацыі адпаведных выдаткаў газазабеспячальных арганізацый".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі