У Беларусі падаражэлі мяса, гарэлка і цыгарэты

У Беларусі павысіліся кошты на мяса, гарэлку і цыгарэты. Адпаведныя пастановы прынятыя 14 снежня Міністэрствам эканомікі, адзначае БелаПАН. Гранічныя адпускныя кошты на ялавічыну павышаныя на 5%, свініну — на 3%.

Кошты на гарэлку і іншыя віды алкагольнай прадукцыі крэпасцю звыш 28% павялічыліся ў сярэднім на 5%. У прыватнасці, новы прэйскурантны кошт на такія віды гарэлак, як "Аквадыў", "Белая Русь срэбная", "Бярозавая", "Афіцэр" і інш., складзе ад 7860 да 7950 рублёў за бутэльку 0,5 літра.

Таксама павышаныя кошты на цыгарэты, якія выпускаюцца ў Беларусі па праграме імпартазамяшчэння (Pall Mall і Pall Mall Superslims), а таксама на імпартныя — Glamour (Pinks, Menthol), Sobranie (Black Russian, Cocktail) і R1 — "на ўзроўні, прапанаваным вытворцамі і імпарцёрам". Акрамя таго, падаражэлі цыгарэты "Карона", вытворчасць якіх аднаўляецца на Гродзенскай тытунёвай фабрыцы "Нёман".

Кошты на тытунёвую і алкагольную прадукцыю падвышаны 19 снежня. Пастанова пра павелічэнне адпускных коштаў на мяса набудзе моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі