У Беларусі падаражэла “чарніла”
![МАРГ вырашыў падняць кошты / holiday.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/%D0%B3%D0%BB_18.jpg.webp?itok=unwpEfcD)
МАРГ вырашыў падняць кошты / holiday.by
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання павысіла мінімальную адпускную цану на “пладовыя віна мацаваныя марачныя, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі крэпасцю 18 працэнтаў”.
Цяпер яна складае — 4 рублі 18 капеек за бутэльку 0,7. Мінімальная цана “чарнілаў” вырасла на 64 капейкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.