У Беларусі не рэкамендуюць ставіць у метро білборды з дзяўчатамі ў бялізне

У Беларусі не рэкамендуюць ставіць у метро білборды з дзяўчатамі ў бялізне

Білборды з дзяўчатамі ў ніжняй бялізне ў Беларусі не рэкамендуецца размяшчаць у метро, каля ўстановаў адукацыі ды рэлігійных комплексаў, а таксама ўздоўж магістраляў. Такую рэкамендацыю выказала Рэспубліканская экспертная камісія па прадухіленні прапаганды гвалту, парнаграфіі і жорсткасці (РЭК), піша marketing.by

Нагодай для такога рашэння стаў зварот з заклікам абмежаваць выявы паўаголеных людзей у рэкламе. Пад ім, як паведамлялася раней, падпісаліся больш за тысячу чалавек з усёй краіны. Вялікая частка прыкладаў, якой абурыліся падпісанты звароту, — гэта рэклама жаночай бялізны. Зварот быў накіраваны ва ўпраўленне гандлю і паслуг Мінгарвыканкама, Савет міністраў і Мінкульт.

Разгледзеўшы пададзеныя матэрыялы, РЭК прыйшла да высновы, што што ў іх няма наўмысных выяваў мужчынскіх і жаночых інтымных органаў, а эратычны кампанент складае менш за 50% плошчы выявы.

"Дадзеная рэкламная прадукцыя не прыніжае гонар і годнасць асобы, не парушае агульнапрынятыя нормы маралі і маральнасці, можа размяшчацца ў месцах і гандлёвых кропках, размяшчэнне якіх вызначаецца мясцовымі выканаўчымі органамі", — гаворыцца ў высновах камісіі. Разам з тым чальцы камісіі назвалі месцы, дзе ўжыванне такой рэкламы не рэкамендуецца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі