У Беларусі на 9,3% павышаныя ўнутраныя кошты на газ

У Беларусі з 1 жніўня 2008 года ўнутраныя кошты на газ для прамысловых спажыўцоў павышаныя на 9,3% — са 145,18 долараў да 158,67 долараў за 1 тысячу кубаметраў.
У Міністэрстве эканомікі патлумачылі, што неабходнасць перагляду коштаў на прыродны газ для прамысловых спажыўцоў узнікла ў сувязі з падаражаннем расійскага газу.

Нагадаем, у другой палове ліпеня Беларусь прызнала павышэнне кошту знешніх паставак газу са 119,6 долараў да 128 долараў за тысячу кубаметраў, і даплаціла “Газпраму” розніцу ў разліках пасля прапарцыйнага павелічэння стаўкі транзіту газу праз тэрыторыю нашай краіны.

Ва ўрадзе Беларусі лічаць, што кошт у 128 долараў застанецца нязменным да канца гэтага года.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі