У Беларусі на 85 долараў знізілася стаўка экспартнай пошліны на нафту

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту ў Беларусі з 1 лістапада паніжаная з 372,2 долараў за тону да 287,3, паведамляе БЕЛТА. Памер пошліны адкарэктаваны ў сувязі з аналагічным паніжэннем у Расіі. Да ўзроўню расійскіх паменшаныя і экспартныя пошліны на нафтапрадукты. Так, пошліна на светлыя нафтапрадукты складзе амаль 206 долараў за тону супраць ранейшых 263.

На цёмныя нафтапрадукты — 111 долараў за тону (ранейшая стаўка — 141,7). Нагадаем, стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты ў Беларусі ўсталёўваюцца ў памеры, роўным расійскім стаўкам. Адпаведная норма замацаваная беларуска-расійскай міжурадавай дамовай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі