У Беларусі могуць пачаць павышаць пенсійны ўзрост з 1 студзеня 2017 года

У Беларусі могуць пачаць павышаць пенсійны ўзрост з 1 студзеня 2017 года

У Беларусі прапануецца разгледзець магчымасць паэтапнага павышэння пенсійнага ўзросту з 1 студзеня 2017 года. Пра гэта паведаміла па выніках сённяшняй нарады ў кіраўніка дзяржавы міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна. Паводле яе слоў, канчатковае рашэнне будзе прынятае толькі пасля шырокага абмеркавання, інфармуе БЕЛТА.

Лукашэнку прапанавалі тры варыянты павышэння пенсійнага ўзросту. Першы — жанчыны будуць выходзіць на пенсію ў 60 гадоў, мужчыны — у 65. Паводле слоў Шчоткінай, гэта самы эканамічна прыймальны варыянт, "паколькі дае добрыя паказчыкі". Другі варыянт — выхад на пенсію жанчын у 60 гадоў, а мужчын — у 63, трэці — увядзенне пенсійнага ўзросту для жанчын з 58 гадоў, для мужчын — з 63.

Марыяна Шчоткіна падкрэсліла, што гэта толькі прапанова, а сённяшняе абмеркаванне з удзелам Аляксандра Лукашэнкі — першае. І якраз ён звярнуў увагу, што "абавязкова павінна быць улічанае меркаванне грамадства".

На нарадзе Лукашэнка гаварыў пра тое, што на сённяшні дзень павышэнне пенсійнага ўзросту не падтрымлівае больш за палову беларусаў.

Лукашэнка — пра пенсіі: У 60 гадоў мужык — гэта конь, на якім можна яшчэ араць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі