У Беларусі могуць адмяніць абмежаванні на інтэрнэт-гандаль алкаголем і цыгарэтамі

У Беларусі могуць адмяніць абмежаванні на інтэрнэт-гандаль алкаголем і цыгарэтамі

У Беларусі могуць адмяніць абмежаванні, раней уведзеныя на інтэрнэт-гандаль алкаголем і цыгарэтамі. Пра гэта ў інтэрв'ю БЕЛТА заявіў намеснік міністра гандлю Вячаслаў Драгун. Паводле яго слоў, залішнія забароны не толькі закранаюць інтарэсы пакупнікоў, звужаюць магчымасці гандлю і беларускіх вытворцаў, але і абмяжоўваюць рэалізацыю якаснай падакцызнай прадукцыі.

Намеснік міністра нагадаў, што ўвядзенне абмежавання мела на мэце абмежаваць пакупнікоў ад неякаснага тавару, які не мае сертыфікатаў. Аднак з-за гэтага рашэння пацярпелі "групы насельніцтва", для якіх "дыстанцыйная замова і дастаўка тавараў найбольш актуальныя".

Вячаслаў Драгун мяркуе, што "пры выкананні пэўных умоваў", якія выпрацуе дзяржава, інтэрнэт-гандаль алкаголем і цыгарэтамі паступова пачне дазваляцца. Адзначаецца, што ініцыятарамі карэкціроўкі заканадаўства мусяць выступіць беларускія вытворцы, якія зацікаўленыя ў пашырэнні пляцовак для збыту сваёй прадукцыі.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі