Вы тут

У Беларусі ліквідуюць "Братэрства босых бортнікаў"

Эмблема "Братэрства босых бортнікаў"

Пад агульную "зачыстку НДА" трапіла ўстанова развіцця традыцыйнага бортніцтва "Братэрства босых бортнікаў", паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Мэтай "Братэрства" было захаванне, папулярызацыя і развіццё традыцыйнага бортніцтва. Арганіацыя лічыла неабходным забяспечыць пераемнасць нацыянальнай аўтэнтычнай бортнай традыцыі. Бортніцтва — старажытная форма пчалярства.

Як адзначае "Вясна", на сённяшні дзень вядома пра 111 грамадскіх арганізацый, якія дзяржава вырашыла ліквідаваць у розных гарадах краіны. Сярод іх — праваабарончыя, культурна-асветніцкія, спартовыя і дабрачынныя арганіацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.