У Беларусі хочуць аднавіць льготнае спажывецкае крэдытаванне

Беларускі ўрад разглядае магчымасць аднаўлення льготнага спажывецкага крэдытавання. Пра гэта заявіў журналістам 23 чэрвеня перад паседжаннем Савету Міністраў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Круты. На гэтым паседжанні разглядаліся захады па рэалізацыі праграм па імпартазамяшчэнні, а таксама па напаўненні ўнутранага рынка таварамі беларускай вытворчасці.

На думку Крутога, інструмент льготнага спажывецкага крэдытавання добра зарэкамендаваў сябе ў 2009-2010 гадах, калі эканоміка была “у няпростай сітуацыі”. Тады гэтыя захады істотна падтрымалі айчынных таваравытворцаў.

Як адзначыў намеснік міністра эканомікі, на сёння спажывецкі імпарт з’яўляецца найбольш праблемнай часткай пытання. Летась ён узрос на 1 мільярд долараў, галоўным чынам з-за ўвозу аўтамабіляў і дадатковага імпарту сельскагаспадарчай прадукцыі з расійскага санкцыйнага спісу, якую Беларусь перапрацоўвала і рэалізоўвала на знешніх рынках, інфармуе БЕЛТА.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі