У Беларусі BYPOL аб'явілі "тэрарыстычнай арганізацыяй"

У Беларусі BYPOL аб'явілі "тэрарыстычнай арганізацыяй"

У Беларусі BYPOL аб'явілі "тэрарыстычнай арганізацыяй". Такое рашэнне прыняў Вярхоўны суд па заяве генпракурора Андрэя Шведа (пра такія планы стала вядома некалькі тыдняў таму). Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры РБ, "тэрарыстычнымі" прызнаныя і "структурныя падраздзяленні" — "Сітуацыйна-аналітычны цэнтр" і "Мабілізацыйны план "Перамога".

BYPOL — гэта ініцыятыва былых беларускіх сілавікоў, якія пасля 2020-га дзейнічаюць за мяжой. Яе лідар Аляксандр Азараў у жніўні 2022-га стаў прадстаўніком Святланы Ціханоўскай па аднаўленні правапарадку ў Беларусі, увайшоў у Аб'яднаны пераходны кабінет.

Генпракуратура Беларусі лічыць, што "дзейнасць данай арганізацыі [BYPOL] звязана з фарміраваннем у грамадстве ідэй радыкалізму і схіленнем грамадзян да экстрэмісцкай дзейнасці для змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь незаконным шляхам". Адзначаецца, што вялася адпаведная падрыхтоўка людзей і планаванне акцый, у выніку чаго ў Беларусі "здзейснены розныя злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці, уключна з актамі тэрарызму". З 30 жніўня дзейнасць BYPOL у РБ афіцыйна забаронена, а за ўдзел у ёй пагражаюць крымінальнай адказнасцю.

Раней у Беларусі прызналі "тэрарыстычнай арганізацыяй" "Атрады грамадзянскай самаабароны", арганізацыю "Супраціў" (а разам з ёй — "экстрэмісцкія фарміраванні" "Кібер-партызаны", "Буслы ляцяць" і "Дружыны Народнай Самаабароны — ДНС"), "экстрэмісцкае фарміраванне" NEXTA і яго "структурныя падраздзяленні" (NEXTA Live і LUXTA).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі