У Беларусі будуць прадаваць яшчэ адну кітайскую марку аўто

Красовер JETOUR X70 / infocar.ua
Красовер JETOUR X70 / infocar.ua

Продажы яшчэ аднаго кітайскага брэнда аўтамабіляў пачнуцца ў Беларусі ў найбліжэйшы час. Холдынг "Атлант-М" плануе вывесці на рынак аўтамабілі JETOUR, піша Office Life. JETOUR — гэта адзін з суббрэндаў кампаніі Chery. Ён пазіцыянуецца як больш прэміяльная версія масавай маркі.

Аўтамабілі для беларускага рынку будуць збіраць у Казахстане, там арганізавалі буйнавузлавую зборку. У "Атлант-М" плануюць вывесці першую мадэль брэнда JETOUR на беларускі рынак у I квартале 2023 года. Гэта будзе красовер JETOUR X70, ён ужо прайшоў сертыфікацыю, яго продажы стартуюць у сакавіку.

Колькі ён будзе каштаваць, у холдынгу пакуль не кажуць. Ва Украіне кошт красовера X70 стартуе ад $20 тыс. за аўто ў базавай камплектацыі, у Расіі топавую 7-мясцовую версію X70 Plus прадаюць прыкладна за $30 тыс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі