У Беларусі адмянілі ліцэнзаванне хостынгу

Паслугі хостынгу ў Беларусі больш не падлягаюць ліцэнзаванню. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, распаўсюджаным 11 траўня, перадае БелаПАН.
Раней паслуга хостынгу з`яўлялася дадатковай паслугай электрасувязі, адносілася да тэлематычнай паслугі, і яе аказанне падлягала ліцэнзаванню.

Хостынг — гэта паслуга па размяшчэнні чужога вэб-сайта на сваім вэб-серверы або чужога вэб-сервера на сваёй "пляцоўцы", гэта значыць даванне падключэння да інтэрнета і абслугоўванне.

Акрамя таго, хостынгамі называюць самі пляцоўкі або серверы, якія аказваюць гэтую паслугу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі