У Беларусі 21 верасня рэзка знізіўся курс еўра

У Беларусі 21 верасня рэзка знізіўся курс еўра

У сераду, 21 верасня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9481 да 1,9457 беларускага рубля. Яшчэ большае зніжэнне адчуў курс еўра — з 2,1824 да 2,1694 рубля. Вырас толькі курс расійскага рубля: 100 расійскіх рублёў каштуюць 3,0192 беларускага (у аўторак — 3,0071).

Беларускі рубель ўмацаваўся да кошыка валют на 0,05%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 20 верасня курс долара ЗША знізіўся — з 1,9511 да 1,9481 беларускага рубля, курс еўра пры гэтым вырас з 2,1794 да 2,1824 беларускага. Курс расійскага рубля таксама вырас: 100 расійскіх рублёў каштавалі 3,0071 беларускага (у панядзелак — 3,0044).

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі