У беларусаў зноў ёсць шанец убачыць паўночнае ззянне
![Паўночнае ззянне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/380878742_6405744236190700_5783682382586101097_n.jpg.webp?itok=7OEVKwWW)
Паўночнае ззянне / facebook.com/Viktar.Malyshchyts
Увечары ў панядзелак і ўначы ў аўторак у беларусаў ёсць шанец зноў убачыць паўночнае ззянне. Асабліва гэта датычыць жыхароў паўночных раёнаў нашай краіны.
Падобная атмасферная з'ява ў Беларусі бывае даволі рэдка. Яе прычынай навукоўцы называюць магутную ўдарную хвалю сонечнага ветру, якая ўзаемадзейнічае з магнітным полем Зямлі. Рух зараджаных часціц і выклікае паўночныя ззянні. Чым мацнейшая сонечная бура (як цяпер), тым далей яе бачаць жыхары нашай планеты.
![У беларусаў зноў ёсць шанец убачыць паўночнае ззянне](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/33_47.jpg.webp?itok=tvZGt-6M)
Адбылася моцная сонечная бура ўзроўню G4 (“сур’ёзная”)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.